Конкурс на атрыманне падтрымкі
для захавання і развіцця патэнцыялу беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС)
ПРЫЯРЫТЭТЫ КОНКУРСУ
Ваша АГС можа атрымаць падтрымку для:
- правядзення арганізацыйнай дыягностыкі
- стратэгічнага і аперацыйнага планавання
- правядзення рэтрытаў
- навучання і падтрымкі супрацоўнікаў/-ніц і валанцёраў/-ак
- кансультацый па пытаннях арганізацыйнага развіцця
- распрацоўкі і ўкаранення палітык і працэдур
- ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці
- павышэння эфектыўнасці кіруючых органаў
УМОВЫ КОНКУРСУ
Для каго
Рэсурсы
Працягласць
Тэрміны
У межах конкурсу будуць падтрыманы праекты, накіраваныя на развіццё патэнцыялу саміх арганізацый-заяўнікаў, у тым ліку асацыяцый арганізацый.
Аплата ўсіх паслуг і тавараў, неабходных для выканання праекта, будзе ажыццяўляцца непасрэдна з рахунка грантадаўцы.
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Крок 1
Крок 1. Уважліва азнаёмцеся з пакетам дакументаў конкурсу
Крок 2
Крок 2. Абмяркуйце ідэю з камандай арганізацыі
Крок 3
Крок 3. Запоўніце формы заяўкі
і бюджэту
Крок 4
Крок 4. Зарэгіструйце свой адрас у паштовым сэрвісе ProtonMail
Крок 5
Крок 5. Адпраўце заяўку і бюджэт на адрас cs4b@protonmail.com
Крок 6
Крок 6. Чакайце рашэння аб падтрымцы цягам аднаго месяца з моманту падачы заяўкі
Вы не ведаеце, як правільна запоўніць формы заяўкі і бюджэту?
Чытайце нашы парады і прыклады ў інструкцыі
ПЫТАННІ І АДКАЗЫ
- Ці ёсць нейкія віды дзейнасці, якія не могуць быць падтрыманы ў межах гэтага конкурсу?
- Ці могуць мерапрыемствы ў межах праекту праходзіць за межамі Беларусі?
- Якім чынам будзе ажыццяўляцца фінансаванне падтрыманых праектаў?
- Ці ёсць пэўныя тыпы выдаткаў, якія нельга ўключаць у бюджэт праекта?
- Ці можна падаваць на дадзены конкурс запыт на суфінансаванне дзейнасці, якая будзе выконвацца ў межах праекту, часткова падтрыманага іншым донарам?
- Ці можна падаць на конкурс праект, які раней не быў падтрыманы ў межах іншага конкурсу?
- Ці можа палітычная партыя падаваць заяўку на дадзены конкурс праектных прапаноў?
- Ці можа якая-небудзь дзяржаўная (бюджэтная) арганізацыя падаваць заяўку на дадзены конкурс праектных прапаноў?
- Ці можна падаць некалькі праектных прапаноў на разгляд у межах дадзенага конкурсу?
- Ці можна падаць на конкурс новую праектную прапанову, калі мы ўжо рэалізуем праект пры падтрымцы гэтай праграмы?
- На якой мове трэба падаваць заяўку?
- Ці можна падаць заяўку на конкурс праз Telegram, Viber ці іншыя месенджары?
- Хто і як праводзіць ацэнку пададзеных на конкурс заявак?
- Наколькі хутка будзе разгледжана наша заяўка?
- Калі нашу заяўку падтрымаюць, з якога часу праект зможа пачаць працу?
- Ці трэба ў межах праекту прадугледжваць свой унёсак ці суфінансаванне з іншых крыніц?
- Ці абавязкова закладаць у бюджэт адміністрацыйныя паездкі ў Вільнюс для падпісання дамовы і падачы справаздач?
- Як грантаатрымальнік будзе весці камунікацыю з камандай праграмы?
- У якім аб'ёме грантаатрымальнік павінен падаваць справаздачнасць аб выкананым праекце?
- Я не магу адкрыць старонку ProtonMail. Што рабіць?
Так. Недапушчальнымі ў гэтым конкурсе з'яўляюцца наступныя віды дзейнасці:
- дзейнасць, звязаная толькі ці пераважна з фінансавай падтрымкай удзелу пэўных асоб у працоўных сустрэчах, семінарах, канферэнцыях і кангрэсах;
- дзейнасць, звязаная толькі ці пераважна з выдачай індывідуальных стыпендый для навучання ці ўдзелу ў адукацыйных курсах;
- дзейнасць, якая заключаецца ў капітальных укладаннях, напрыклад, набыцці зямлі, будынкаў, абсталявання і транспартных сродкаў;
- дзейнасць, якая дыскрымінуе пэўных асоб ці групы людзей па прыкмеце полу, сексуальнай арыентацыі, рэлігійных перакананняў ці адсутнасці такіх, альбо па іх этнічным паходжанні;
- дзейнасць, якая ўтрымлівае заклікі да гвалту;
- дзейнасць, накіраваная на падтрымку палітычных партый.
У межах гэтага праекта таксама не могуць быць падтрыманы некаторыя тыпы выдаткаў, поўны спіс якіх прыведзены ў правілах конкурсу.
Так. Дзейнасць можа ажыццяўляцца анлайн або афлайн як у Беларусі, так і за яе межамі.
Аплата ўсіх паслуг і тавараў, неабходных для выканання праекта, будзе ажыццяўляцца непасрэдна з рахунка грантадаўцы. Грантаатрымальнік павінен будзе своечасова перадаваць грантадаўцу інфармацыю і дакументы, неабходныя для аплаты выдаткаў.
Так, запытаная падтрымка не можа выкарыстоўвацца для аплаты:
- рахункаў, якія патрабуюць пераводу сродкаў у банкі Беларусі і Расіі ці ў іншыя банкі, да якіх ужываюцца санкцыі ЕС;
- працы супрацоўнікаў арганізацыі, наўпрост не звязаных з ажыццяўленнем узгодненай дзейнасці;
- выдаткаў на арэнду і абслугоўванне офіса (напрыклад, камунальных плацяжоў);
- камунікацыйных выдаткаў (тэлефон, інтэрнэт, пошта);
- куплі абсталявання;
- выдаткаў на рэкламу ў Сеціве.
Так, у межах дадзенага конкурсу можна запытваць суфінансаванне буйнейшых праектаў, якія будуць выконвацца пры падтрымцы іншых донараў, пры ўмове, што гэтыя праекты адпавядаюць мэце і прыярытэтам нашага конкурсу.
У выпадку запыту на суфінансаванне вам трэба будзе пазначыць дакладныя сумы суфінансавання ў бюджэце і ўдакладніць, хто ўжо падтрымаў дзейнасць праекта, у п.1 заяўкі.
Так, на конкурс можна падаваць праекты, якія не знайшлі падтрымкі ў межах іншых конкурсаў. Звярніце ўвагу: да ўдзелу ў конкурсе будуць прынятыя толькі тыя праектныя заяўкі, якія былі складзены з выкарыстаннем формаў нашага конкурсу. Такім чынам, ідэі праектаў, якія раней прапаноўваліся іншаму донару, павінны быць перанесены ў нашы формы заяўкі і бюджэту.
Не. Палітычныя партыі, рухі і арганізацыі не могуць падаваць праектныя прапановы і быць партнёрамі па праектах у межах дадзенага конкурсу. Таксама ў межах гэтага конкурсу не можа фінансавацца дзейнасць, накіраваная на падтрымку палітычных партый.
Не. Органы дзяржаўнай улады і дзяржаўныя арганізацыі не могуць падаваць праектныя прапановы і быць партнёрамі па праектах у межах конкурсу.
Арганізацыя/ініцыятыва можа падаць толькі адну праектную прапанову на конкурс.
Так. Арганізацыя/ініцыятыва можа падаць на конкурс новую праектную прапанову, калі яна ўжо выконвае праект пры падтрымцы праграмы. У выпадку падтрымкі новай заяўкі ацэначная камісія прыме рашэнне: можа праект пачацца з запланаванай даты ці толькі пасля паспяховага завяршэння папярэдняга праекта (альбо нейкай яго часткі).
Формы заяўкі і бюджэту павінны быць запоўнены на беларускай ці рускай мове. Дакументы, пададзеныя на іншых мовах, не будуць удзельнічаць у конкурсе.
Не. Праектныя прапановы ў межах дадзенага конкурсу прымаюцца толькі на пошту cs4b@protonmail.com.
Ацэнка заявак праводзіцца ацэначнай камісіяй, у якую ўваходзіць да 5 беларускіх экспертаў/-ак грамадзянскай супольнасці з розных сфер. На разгляд камісіі перадаюцца толькі поўныя заяўкі, што адпавядаюць мэтам і прыярытэтам конкурсу і пададзены заяўнікамі, якія адпавядаюць правілам конкурсу. Сябры ацэначнай камісіі на працягу некалькіх тыдняў знаёмяцца з пакетам заявак і ацэньваюць іх па шкале, прыведзенай у правілах конкурсу. На падставе выстаўленых балаў фарміруецца рэйтынг праектаў, які ўдакладняецца на фінальным пасяджэнні ацэначнай камісіі. Для таго каб праект мог прэтэндаваць на фінансаванне праграмай, заяўка павінна атрымаць пэўную колькасць балаў.
Рашэнні аб падтрымцы будуць прымацца цягам аднаго месяца з моманту падачы заяўкі.
Пачаць працу можна будзе не раней 1 лютага 2024. Звяртаем увагу, што па выніках разгляду заявак ацэначнай камісіяй конкурсу папярэдне зацверджаныя праекты могуць быць адпраўлены на дапрацоўку. Канчатковае рашэнне аб падтрымцы такога праекту будзе прынятае пасля ўнясення заяўнікам адпаведных зменаў у заяўку або бюджэт праекта.
Рашэнне аб падтрымцы любога праекта, пададзенага на конкурс, носіць папярэдні характар аж да падпісання грантавага пагаднення з заяўнікам. Фінальнае рашэнне залежыць ад своечасовай камунікацыі з боку заяўніка, падачы па просьбе грантадаўцы ўсёй інфармацыі, неабходнай для падпісання пагаднення аб фінансаванні, ад паўнаты і дакладнасці такой інфармацыі, а таксама ад вынікаў узгаднення спісу атрымальнікаў падтрымкі з асноўнымі донарамі. Калі заяўнік не будзе своечасова і поўна падаваць інфармацыю і адказваць на пытанні грантадаўцы без папярэджання або прадставіць няпоўную ці недакладную інфармацыю, рашэнне аб падтрымцы праекта можа быць скасавана.
Гэта не абавязкова. У межах нашай праграмы ў выканаўцаў праектаў няма неабходнасці прадугледжваць свой фінансавы ўнёсак або суфінансаванне з іншых крыніц. На выдаткі, якія будуць пазначаны ў якасці фінансавання з іншых крыніц, падаваць справаздачныя дакументы не трэба.
Не. У цяперашняй палітычнай і пандэмічнай сітуацыі ў рэгіёне ўвесь дакументаабарот па праекце будзе весціся ў электроннай форме праз пошту ProtonMail. У сувязі з гэтым закладаць адміністрацыйныя паездкі ў Вільнюс для падпісання дамовы і падачы справаздач у Хаб грамадзянскіх ініцыятыў не патрабуецца.
Кожнаму падтрыманаму праекту праграма прызначае свайго праектнага менеджара. Узаемадзеянне праграмы з грантаатрымальнікам ажыццяўляецца праз электронную пошту ProtonMail; таксама грантаатрымальнікі могуць прымаць удзел у групавых вебінарах па менеджменце праектаў і атрымліваць індывідуальныя кансультацыі праз Zoom па розных аспектах выканання праекта і справаздачнасці. Каманда праграмы чакае, што каардынатар праекта грантаатрымальніка будзе мець доступ да ProtonMail, рэгулярна правяраць пошту і аператыўна адказваць на запыты. Грантаатрымальнік можа весці перапіску з праектным менеджарам на беларускай, рускай ці англійскай мове.
Для рэалізацыі праекта па падтрыманай заяўцы з грантаатрымальнікам будзе заключана пагадненне аб мэтавым фінансаванні, якое прадугледжвае падаванне апісальнай справаздачнасці аб рэалізаваным праекце па формах праграмы. Справаздачнасць павінна суправаджацца дакументацыяй, якая пацвярджае рэалізацыю дзейнасці і дасягненне вынікаў праекта. Таксама мы просім грантаатрымальнікаў раз на месяц дасылаць праектнаму менеджару праграмы кароткую інфармацыю (некалькі сказаў) аб прагрэсе ў рэалізацыі праекта.
У залежнасці ад працягласці праекта грантаатрымальнік павінен будзе падаць або адну прамежкавую і адну фінальную апісальную справаздачу, або толькі фінальную.
Хоць функцыі бухуліку і правядзення плацяжоў будуць выконвацца грантадаўцам, мы рэкамендуем запланаваць нагрузку для адміністрацыйнага супрацоўніка ў праекце, які/якая будзе займацца афармленнем дамоў па праекце, пратаколаў выбару пастаўшчыка і да т.п.
У гэтым выпадку карыстайцеся, калі ласка, любым VPN-сэрвісам.
Усё яшчэ засталіся пытанні?
Вы можаце задаць іх і атрымаць адказы:
Мы адкажам вам у працоўныя дні з 10:00 да 18:00 па беларускім часе
Праграма адмініструецца
грамадскай установай
«Хаб грамадзянскіх ініцыятываў»
(Вільнюс, Літва)
Сачыце за нашымі навінамі ў Фэйсбуку