Катэгорыя 1: Павышэнне ўстойлівасці і развіццё патэнцыялу арганізацый-заяўнікаў

Прыклады дзейнасці:
- Стратэгічнае і аперацыйнае планаванне
- Навучанне і падтрымка для супрацоўнікаў/-ніц і валанцёраў/-ак, уключаючы праграмы для пераадолення і прадухілення прафесійнага выгарання, рэтрыты і аказанне псіхалагічнай падтрымкі
- Атрыманне кансультацый па пытаннях арганізацыйнага развіцця
- Распрацоўка і ўкараненне палітык і працэдур, у т.л. па пытаннях бяспекі
- Ацэнка эфектыўнасці дзейнасці
- Інстытуцыяналізацыя ініцыятыўных групаў
- Мерапрыемствы па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці кіраўнічых органаў
- Распрацоўка фірмовага стылю, павышэнне пазнавальнасці, распрацоўка і прасоўванне рэкламных матэрыялаў
- Іншая дзейнасць, якая дазволіць арганізацыям грамадзянскай супольнасці (АГС) павысіць сваю эфектыўнасць на арганізацыйным узроўні
Катэгорыя 2: Праца арганізацый і ініцыятываў з мэтавымі групамі па адным або некалькіх тэматычных прыярытэтах
Прыклады дзейнасці:
- Развіццё патэнцыялу іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС): павышэнне кампетэнцый супрацоўнікаў/-ніц і актывістаў/-ак, супрацьдзеянне выгаранню, павышэнне празрыстасці і падсправаздачнасці, стратэгічнае планаванне, распрацоўка палітык і працэдур і г.д.
- Падтрымка і развіццё нізавых ініцыятываў (у тым ліку дваровых супольнасцяў)
- Ацэнка патрэбаў супольнасцяў
- Умацаванне ўзаемадзеяння паміж беларускімі АГС, у тым ліку ўнутры парасонавых арганізацый, а таксама паміж беларускімі і замежнымі арганізацыямі
- Навучанне дыялогу і ўплыву на прыняцце рашэнняў, развіццё міжсектарнага супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці з бізнэсам і медыя
- Развіццё актывізму, грамадзянскага ўдзелу, самакіравання, валанцёрства
- Даследаванні і аналітыка ў вышэйпералічаных сферах
Прыклады дзейнасці:
- Маніторынг выканання дзяржаўнымі органамі іх абавязанняў у розных сферах (watchdogging)
- Маніторынг і незалежная ацэнка якасці аказвання дзяржаўных паслуг насельніцтву, бізнэсу, грамадзянскай супольнасці
- Падтрымка адвакатыўных кампаній, навучанне iх вядзенню
- Развіццё грамадзянскіх тэхналогій (civic tech), у тым ліку інструментаў дзеля лічбавізацыі і аўтаматызацыі ініцыятыў і дзеянняў грамадзян і АГС
- Даследаванні і аналітыка ў вышэйпералічаных сферах
Прыклады дзейнасці:
- Павышэнне прававой, лічбавай і фінансавай граматнасці, грамадзянская адукацыя
- Развіццё культурнага патэнцыялу грамадзян
- Павышэнне даступнасці сацыяльных паслуг і культурных дабротаў для ўразлівых групаў (людзей з інваліднасцю, людзей сталага ўзросту і інш.)
- Развіццё спецыялізаваных адукацыйных, кансультацыйных і іншых паслуг для ўразлівых групаў
- Фармаванне інфраструктуры для актыўнага сямейнага і культурнага адпачынку
- Развіццё розных формаў прафесійнай і сацыяльнай рэабілітацыі і адаптацыі ўразлівых групаў, рэалізацыя праграмаў, якія спрыяюць іх сацыяльнай інклюзіі, паўнавартаснаму ўключэнню ў грамадства
- Уцягванне грамадзян у вырашэнне праблем мясцовых супольнасцяў
- Прасоўванне гендэрнай роўнасці ва ўсіх сферах жыцця беларускага грамадства
- Маніторынг навакольнага асяроддзя, накіраваны на папярэджанне забруджанняў ці іншых негатыўных уздзеянняў на здароўе чалавека
- Правядзенне кампаній, накіраваных на адказнае і рэсурсазберагальнае спажыванне і вытворчасць
- Даследаванні і аналітыка ў вышэйпералічаных сферах
Прыклады дзейнасці:
- Стварэнне і публікацыя рэдакцыйных матэрыялаў розных жанраў і кірункаў, якія прытрымліваюцца каштоўнасцяў незалежных медыя
- Правядзенне маніторынгу публікацый у медыя, напрыклад, выкарыстання мовы варожасці
- Павышэнне кваліфікацыі журналістаў і супрацоўнікаў СМІ
- Правядзенне інфармацыйных кампаній, у тым ліку па прасоўванні доступу да інфармацыі, свабоды выказвання меркаванняў, інфармацыйнай празрыстасці дзяржаўных органаў і да т.п.
- Даследаванні і аналітыка ў вышэйпералічаных сферах
Прыклады дзейнасці:
- Развіццё камунікацыйных пляцовак для прасоўвання дыялогу бізнэсу з іншымі стэйкхолдэрамі (грамадзянскай супольнасцю, мясцовымі органамі ўлады, медыя). Развіццё кааперацыі паміж рознымі тыпамі бізнэсу
- Развіццё прадпрымальніцтва ў рэгіёнах, уключаючы развіццё інфраструктуры, павышэнне іміджу прадпрымальніка і да т.п.
- Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва
- Развіццё інавацыйна-арыентаванага бізнэсу і бізнэсу, заснаванага на выніках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці
- Прасоўванне і ўмацаванне крэатыўных індустрый: мастацтва, дызайн, мода, кампутарная графіка, анімацыя, распрацоўка кампутарных гульняў, IT, архітэктура і ўрбаністыка, кіно, ТБ, новыя медыя, музыка і саўнд-дызайн, маркетынг і камунікацыі, выдавецкая справа і журналістыка і да т.п., а таксама развіццё адукацыі ў крэатыўных індустрыях
- Даследаванні і аналітыка ў вышэйпералічаных сферах